Ілюстрація
У 20-чыслах снежня 1991 года ў Менск прыляцеў міністр абароны Расеі Шапашнікаў, праз два дні пасля адлёту начальнік Беларускай вайсковай акругі (нацыянальных узброенных сіл тады яшчэ не існавала) Анатоль Касценка загадаў перакінуць 103-ю віцебскую паветрана-дэсантную брыгаду ў Прыднястроўе.
Вярховны Савет запратэставаў і ў выніку галасавання было прынята рашэнне не выконваць загад Касценкі. Тады ж Вярхоўны Савет і пастанавіў стварыць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Таксама Пётр Чавус кіраваў працэсам вяртання на радзіму беларусаў, якія аказаліся за мяжой пасля распаду СССР.
З Таджыкістану, дзе ішла грамадзянская вайна было вывезена 180 вайскоўцаў беларусаў.

У астатнім першы міністр абароны заставаўся стандартным савецкім генералам. Са смуткам успамінаў распад СССР, узначаліў чужародны "сувораўскі рух" у Беларусі.