Беларусь
42 пости - 10 підписників
Ілюстрація
З праграмы для 11-га класа па беларускай літаратуры прыбралі гістарычны раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны падзеям напярэдадні паўстання Каліноўскага. Расказваем, чым адметны гэты твор, чаму з яго яшчэ ў савецкія часы здзекавалася цэнзура, ці існуе яго працяг і чаму ў школьнай праграме «Каласы» замянілі раманам таго ж пісьменніка «Чорны замак Альшанскі».
Як ствараўся раман?

Ідэя напісаць раман пра паўстанне Каліноўскага з’явілася ва Уладзіміра Караткевіча яшчэ падчас навучання ў Кіеўскім універсітэце.

«Як ні дзіўна, я не хацеў быць літаратарам. Вершы пісаў для сябе. А ў будучым хацеў быць літаратуразнаўцам. <…> Пасля заканчэння ўніверсітэта я здаў кандыдацкі мінімум і пачаў быў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 г. ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах, але прыйшлі іншыя інтарэсы: з’явілася задумка аб рамане на тую самую тэму», — пісаў Караткевіч у аўтабіяграфіі.

«Я пачаў гэтую кнігу два гады назад. За спіною былі дванаццаць год жыцця ёю, думак аб ёй, ненапісанай. Былі ўспаміны людзей, кнігі зачытаныя і кнігі, да якіх на працягу амаль стагоддзя не дакраналася нічыя рука, акрамя маёй. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй… Чаму магла навучыць кніга, якой было сто год і адзіны экземпляр якой так і астаўся з неразрэзанымі старонкамі? Не ведаю. Але гэта была нібы замураваная частка памяці цэлай эпохі. І мне здавалася, што на кожнай вокладцы — варта толькі ўгледзецца — напісана: „Хто згубіў сваю памяць — згубіў усё…“», — тлумачыў пісьменнік у саміх «Каласах».
Ілюстрація
Але да рэалізацыі ідэі на практыцы сапраўды прайшлі гады. Даследчык Анатоль Верабей цытаваў у сваёй кнізе «Абуджаная памяць» нататку ў адной з запісных кніжак пісьменніка. Той зазначыў, што пачатак рамана прыйшоў яму ў галаву 7 жніўня 1959 года ля Азярышча на Рагачоўшчыне, дзе на стромкім адхоне высокага правага берага Дняпра ён убачыў грушу. Памятаеце?

«Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы і распасцірала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. І была яна такая магутная і свежая, так утрапёна спрачаліся ў яе ружовым раі пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе канца.

І, аднак, надыходзіла яе апошняя часіна.

Дняпро падбіраўся да яе спакваля, патроху, як разбойнік. У вечным сваім імкненні скрышыць правы бераг, ён падступаў у палавень зусім блізка да яго, руйнаваў адхоны, зносіў, каб пасадзіць у другім месцы, лазу, гвалтоўна вырываў кавалкі берага або асцярожна падмываў яго, каб раптам абурыць у ваду цэлыя брылы зямлі. Потым адступаў, да наступнай вясны, і трава літасціва спяшалася залячыць раны, нанесеныя Дняпром. А ён вяртаўся зноў: дзе руйнаваў, дзе падмываў і з часам абкружыў грушу амаль з усіх бакоў».
Так пачынаецца гэты раман.

Той жа Верабей цытаваў нататкі, якія Караткевіч пакінуў на рукапісе: «Пачаў па-сапр.[аўднаму] 27 красавіка 62 г. Пятніца перад вялікаднем». У канцы рукапісу ёсць пазнака: «Канец першай кнігі. 18 мая 1964 г. 23.47». Раман ствараўся ў Рагачове, куды пісьменнік часта прыязджаў да дзядзькі, у дамах творчасці «Каралішчавічы» (пад Мінскам) і «Кактэбель» у аднайменным горадзе, у Чалябінску, дзе жыла з сям’ёй старэйшая сястра Караткевіча, і ў Мінску.Як адбывалася публікацыя «Каласоў» і ў чым іх значэнне?

Пасля напісання рамана варта было думаць пра яго публікацыю. Караткевіч занёс рукапіс у літаратурны часопіс «Полымя». Але там яго друкаваць не спяшаліся. Дагэтуль у друку ўжо з’яўляліся вульгарныя рэцэнзіі на творы пісьменніка (напрыклад, на знакамітую аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»), ды і сама тэма выклікала падазрэнне (галоўным героем быў не селянін, а магнат Алесь Загорскі — гэта само па сабе было крамолай для савецкай літаратуры), таму рэдакцыя не хацела рызыкаваць.

«Між тым аўтар чытаў урыўкі з рамана сябрам — у аспіранцкім пакоі [даследчыка] Арсена Ліса, на кватэры ў супрацоўніц Інстытута літаратуры Валянціны Гапавай і Ірыны Крэнь. Патрыятычныя маналогі і дыялогі Алеся Загорскага, галоўнага героя, узбуджалі слухачоў, спараджалі розныя асацыяцыі з сучаснасцю. Нехта прапанаваў зрабіць копіі і пусціць іх па руках, але Караткевіч быў супраць усялякай „нелегальшчыны“: „Вялікую і святую справу трэба рабіць з адкрытым забралам“», — пісаў у сваёй кнізе «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» сябра пісьменніка, літаратуразнаўца Адам Мальдзіс.

Урэшце рукапіс у скарочаным выглядзе ўсё ж быў апублікаваны ў «Полымі» у нумарах за люты — чэрвень 1965 года. Яшчэ цяжэй было апублікаваць раман у выглядзе кнігі. Адыёзны крытык Якаў Герцовіч напісаў у тым жа 1965-м ў газеце «Советская Белоруссия» рэцэнзію (яе змест пераказвае ў сваёй кнізе Адам Мальдзіс): «Побач са слушнымі крытычнымі меркаваннямі (аб празмернай „даросласці“ і рытарычнасці слоў і думак галоўнага героя Алеся Загорскага) там былі і шматлікія тэндэнцыйныя пасажы, на якіх ляжаў выразны адбітак вульгарнага сацыялагізму. Караткевічу інкрымінавалася, што ён рэалізаваў задуму толькі часткова, нават „на другім плане“ не знайшоў месца для сацыяльных „нізоў“, што ён, ідэалізуючы Загорскага, ледзь не пашырае ідэі класавага міру „паміж прыгоннікамі і прыгоннымі“».

Выдавецтва «Беларусь», дзе ляжаў рукапіс, узяла гэтыя аргументы на ўзбраенне і запатрабавала ў Караткевіча ледзь не цалкам перапісаць твор.

Дапамога прыйшла ад калег. У лютым 1967 года адбылося аб’яднанае пасяджэнне сакратарыята, секцыі прозы і крытыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе разглядаўся раман. Старшынстваваў на пасяджэнні Іван Мележ. У сваёй кнізе Анатоль Верабей спыніўся на асноўных думках з тых выступленняў: «На думку [даследчыка] Генадзя Кісялёва, пісьменнік дасканала перадаў у ім усю складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей адлюстроўваемай эпохі, выявіў добрае веданне дакументальных гістарычных матэрыялаў, выкарыстаў мастацкую інтуіцыю. Адам Мальдзіс сцвярджаў, што пісьменнік праўдзіва ўзнавіў у рамане дух таго часу, па-новаму глянуў на ролю шляхты і сялян у будучым паўстанні. [Пісьменнік] Алесь Адамовіч заўважыў, што „з'явіўся ў Беларусі чалавек, які заняўся сур’ёзна тым, што зрабілі ў Англіі Вальтэр Скот, у Расіі Лажэчнікаў і Загоскін. Караткевіч — гэта пісьменнік, які запаўняе прорву паміж дзіцячай, нават маладзёжнай аўдыторыяй, і літаратурай дарослых“. [Пісьменнік] Янка Брыль адзначыў, „што гэтай кнігай будзе прыпаднесены ўрок, як трэба любіць народ, як трэба разбірацца ў сваёй гісторыі, як аслабаняцца ад зусім непатрэбнага комплексу ніжэйшасці, які ўбіваўся нам на працягу стагоддзяў усімі прыгнятальнікамі“».

Усе гэтыя думкі актуальныя і дагэтуль.

Аднак, па словах Мальдзіса, станоўчыя вынікі абмеркавання ў Саюзе пісьменнікаў супрацоўнікаў выдавецтва канчаткова не пераканалі. Яны настойвалі на праўках. а Караткевіч адмаўляўся іх рабіць. Тады сябры пісьменніка прапанавалі схітрыць. «Не лезь на дыбы з-за дробязей. Папраў нешта другараднае, замяні адзін эпітэт другім. Так, каб можна было сказаць, што ўлічана заўваг працэнтаў семдзесят. А на істотнае махні ім ручкай: маўляў тут другаразраднае глупства, ды і не стану я тут прыхарошваць розных прыгоннікаў… З імі, Хама (так называлі Караткевіча сябры. — Заўв. рэд.), трэба ваяваць іхняй жа зброяй», — казаў паэт Рыгор Барадулін.

У выніку аўтар «Каласоў» і Мальдзіс узяліся за працу, якая, па словах апошняга, «у многіх мясцінах <…> пайшла раману яўна на карысць».

Нарэшце ў 1968 годзе раман быў апублікаваны і хутка атрымаў статус класічнага твора беларускай літаратуры.Ці існаваў працяг рамана?

«Каласы пад сярпом тваім» не расказвалі пра падзеі паўстання 1863 года, а абрываліся напярэдадні яго. Існуе версія, што працяг рамана існаваў, аднак быў скрадзены. Першым пра гэта напісаў Адам Мальдзіс. У 1967-м ён узяў у пісьменніка інтэрв'ю.

«У пачатку года „Полымя“ абвясціла, што сёлета ў часопісе будзе друкавацца другая кніжка рамана. Значыць, яна таксама ўжо напісана?» — спытаў Мальдзіс.

«У асноўным, так, — адказаў яму Караткевіч. — Уласна кажучы, гэта будзе не другая, а трэцяя і чацвёртая кніжкі, таму што першую я вымушаны быў падзяліць на дзве. Праўда, работа над імі крыху зацягваецца. Па-першае, паступаюць усё новыя і новыя матэрыялы»…

Мальдзіс працытаваў гэтае інтэрв'ю ў сваёй кнізе «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека», што выйшла ў 1990-м. Там ён дадаў, што пасля смерці сябра з надзеяй шукаў у яго архіве рукапісы трэцяй і чацвёртай кнігі, але так і не знайшоў іх.

«Пра існаванне трэцяй і чацвёртай кнігі „Каласоў…“ Караткевіч гаварыў не толькі мне, але і Міхалу Фёдаравічу Дубянецкаму, былому дырэктару выдавецтва „Мастацкая літаратура“ — яны нават дамовіліся, на які год паставіць іх у план. Усе сябры Валодзі ведалі, што ён рыхтуе заканчэнне рамана да друку: вывучае дадатковыя матэрыялы, цікавіцца далейшымі лёсамі паўстанцаў 1863 года», — пісаў Мальдзіс.

Па яго ж словах, пазней Караткевіч пазбягаў гаворкі пра працяг «Каласоў». На гэта паўплывала шмат фактараў: наскокі вульгарнай крытыкі, разуменне, што ў тагачасных умовах цяжка ці нават немагчыма апублікаваць заканчэнне рамана ў тым выглядзе, што хацеў аўтар.

На думку Мальдзіса, «чарнавік трэцяй і чацвёртай кніг (калі ён існаваў) хутчэй за ўсё знік летам 1982 года, калі Караткевіч разам з жонкай былі ў Сімферопалі. <…> Аказалася, што ў адсутнасць гаспадароў кватэру абакралі. Забралі ўсе залатыя і сярэбраныя рэчы, крышталь. Заадно прыхапілі ўзнагароды, дакументы. Усяго страт набралася на некалькі тысяч (у апошнія гады жыцця Караткевіч ужо меў добрыя ганарары, у тым ліку і замежныя). Але не яны бянтэжылі гаспадара. Доўгі час ён хадзіў прыгнечаны, злаваў, калі ў яго пыталі, што ўзята: „Ведалі, што браць, гады! Білі прама пад дых!“ <…> У росшук грабежнікаў былі ўключаны лепшыя мінскія шэрлакі холмсы (у іх асяроддзі было нямала добрых Валодзевых прыяцеляў). Але і яны не змаглі нічога зрабіць. Казалі, што папрацавалі тут „класныя спецыялісты“, што не абышлося без наводчыка. Відаць, тады, побач з каштоўнымі рэчамі (не выключана, што іх бралі для адводу вачэй), знік і рукапіс другой палавіны „Каласоў…“. Прынамсі, не прыпомню, каб пасля таго здарэння Караткевіч гаварыў пра заканчэнне і выданне „Каласоў…“ як пра нешта рэальнае».

З Мальдзісам не згадзіўся згаданы ўжо крытык Анатоль Верабей. Ён напісаў, што «архіўныя матэрыялы не дазваляюць сцвярджаць, што раман быў закончаны». У сваю чаргу даследчык Дзяніс Марціновіч у кнізе «Донжуанскі спіс Караткевіча» супаставіў дату і час напісання тых нешматлікіх фрагментаў працягу «Каласоў», якія нам вядомыя. Па яго словах, гэта «першыя два раздзелы і аповесць „Зброя“, а таксама адзін раздзел ужо пра канец паўстання — „Студзеньскім цёмным світаннем“». На думку Марціновіча, «не хапае яшчэ нейкага ўрыўка, напрыклад, той жа канцоўкі рамана, якая б яскрава засведчыла пра намер Караткевіча закончыць твор. І не толькі пра намер, але і пра тое, што гэты намер быў здзейснены».

Даследчык выказаў ідэю, што эпілогам рамана «Каласы пад сярпом тваім» з’яўляецца апавяданне «Сіняя-сіняя…». Дзеянне ў ім адбываецца ў Афрыцы ў 1880 годзе, куды трапіў Пятрок Ясюкевіч, сябра Алеся Загорскага (галоўнага героя рамана).

Час напісання апавядання, яго стыль, а таксама ідэі, выказаныя ў ім пісьменнікам, блізкія да вядомай нам часткі «Каласоў». Гэта пакідае надзею, што калі вядомыя столькі фрагментаў працягу, то калі-небудзь знойдзецца і асноўны рукапіс.Чаму замест «Каласоў» — «Чорны замак Альшанскі»?

Замест «Каласоў пад сярпом тваім» у праграму ўключаны іншы раман Уладзіміра Караткевіча — «Чорны замак Альшанскі». Гэты твор з’явіўся пазней за папярэдні. Публікацыя адбылася ў літаратурным часопісе «Маладосць» ў 1979−1980 гадах. «Поспех быў незвычайны: упершыню нумары гэтага часопіса прадавалі з-пад прылаўка, кралі ў бібліятэках. У 1983 годзе выйшла кніжнае выданне рамана (сумесна з аповесцю „Зброя“), цудоўна ілюстраванае Пятром Драчовым», — пісаў Адам Мальдзіс.

Папулярнасці кнізе дадала і экранізацыя, якую неўзабаве ажыццявіў рэжысёр Міхаіл Пташук.

Мальдзіс у сваёй кнізе цытаваў Караткевіча, які называў свой раман «псіхалагічным дэтэктывам». Сам жа ён лічыў «Чорны замак» яшчэ і раманам гістарычным, сацыяльна-філасофскім: «Як пераканаўча паказалі крытыкі <…>, Караткевіч выступіў тут сапраўдным наватарам як у дачыненні да формы, так і зместу, дасягнуў тут асаблівай раскаванасці, „свабоды самавыяўлення“. Чытача рамана хвалюе не столькі расследаванне даўніх і новых злачынстваў, колькі ход аўтарскай думкі, асабліва страсныя публіцыстычныя адступленні пра нашы адносіны да помнікаў архітэктуры, да прыроды. Раман успрымаецца як актыўны пратэст супраць усялякіх войнаў, усялякіх майданэкаў і хатыняў, супраць прымусу, здрады, здзекаў з чалавека — зла ўвогуле».
Ілюстрація
Але адначасова ў рамане ёсць некалькі аспектаў, дзякуючы якім «Чорны замак» выглядае для цяперашніх беларускіх уладаў адносна бяспечна ў параўнанні з «крамольнымі» «Каласамі». У ім дзейнічаюць супрацоўнікі міліцыі, якія паказаныя ў прывабным святле (з імі увесь час кансультуецца герой, яны спрыяюць яго расследаванням). Да таго ж галоўны адмоўны герой рамана супрацоўнічае з нацыстамі падчас вайны.

Гэтыя аспекты цудоўна кладуцца на праўладны наратыў пра генацыд беларусаў, які цяпер праходзяць нават малодшыя школьнікі. Натуральна, Караткевіч не меў на ўвазе нічога, пра што цяпер кажуць улады, у яго часы не адбываліся такія масавыя затрыманні, як пасля 2020 года. Гэты твор можна смела рэкамендаваць для прачытання. Але нават калі ўлады не хочуць выкарыстоўваць гэтыя акалічнасці на сваю карысць, ад такога рамана ў праграме ім будзе відавочна больш спакойна, чым ад «Каласоў».Чаму гэта кніга такая важная для беларусаў?

Мяркуючы па сацыяльных сетках, знікненне «Каласоў» са школьнай праграмы выклікала абурэнне чытачоў сталага веку і рост цікавасці да рамана сярод школьнікаў. Прычына абсалютна заканамерная і яе сфармуляваў у «Гамбургскім рахунку Бахарэвіча» яго аўтар Альгерд Бахарэвіч: «У розных апытаннях кшталту „Як я стаў тым, кім я стаў“ Караткевіч мусіць ісці на першым месцы <…>, і з вялікім адрывам. Менавіта ён шмат каго зрабіў беларусам. Дапамог выдумаць сябе. У кожнага з яго чытачоў атрымлівалася па-свойму. У меру ўласных таленту, фантазіі і густу. Вядома, што мы жывем настолькі шчасліва, наколькі здольныя сябе выдумаць. Але кожнага Караткевіч у свой час чапляў — варта было разгарнуць кнігу, любы з раманаў. Вось як <…> апісвае сваё знаёмства з яго прозай [перакладчык] Сяргей Шупа: „На першым курсе я пачытаў Караткевіча „Дзікае паляванне караля Стаха“. Зачапіла за ўсе эмацыйныя нервы. І стала ясна — вось яно. Зусім іншая беларушчына, зусім іншая літаратура, зусім іншы погляд на гісторыю і на ўсё. Хаця сёння трошкі смешнавата чытаць Караткевіча. Маім дзецям гэта ўжо нецікава. Ім нічога не трэба было адкрываць. А нам трэба было самім сабе пракладаць першую баразну…“»

Апошнія фразы патрабуюць свайго тлумачэння. У «Каласах» з’яўляліся рэальныя гістарычныя фігуры, важныя для беларускай нацыі, Кастусь Каліноўскі і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, ішла гаворка пра падрыхтоўку вызвольнага паўстання 1863 года. У сучаснай Беларусі яшчэ да нядаўнага часу пра гэта — у пазітыўным ключы — можна было пачытаць у кожным падручніку і пачуць з экрана тэлевізара.
Ілюстрація
Гэтыя адчуванні далікатна перадаў той жа Бахарэвіч: «Захапленне [Караткевічам] сышло, а дакладней, яго перадаеш іншым, тым, хто мае патрэбу, гэта такая адмысловая беларуская эстафета. Павага засталася. Не толькі Беларусь — а і белліт ёсць іншы: гэта толькі здаецца простым, а ў належны час дзейнічае як выбух. Караткевіч уратаваў беларускую літаратуру ад сыходу ў сябе і албанскай ізаляцыі. Яна вярнулася да чытача. Караткевічава пісьмо часта наіўнае — але заўжды чытэльнае, і наўрад ці другое — наступства першага».

Але цяпер час у краіне змяніўся. Каліноўскага абвінавачваюць у тэроры супраць мясцовага насельніцтва, што не адпавядае рэчаіснасці. Прадмова да кнігі Дуніна-Марцінкевіча, а таксама два вершы, якія прыпісваюцца гэтаму аўтару, прызнаныя экстрэмісцкімі. Дзейнасць гэтых людзей і іншых герояў «Каласоў» цяпер падаецца ў адмоўным ключы. Таму сваім рашэннем улады толькі звярнулі на раман увагу і зрабілі яго яшчэ больш папулярным, хоць і паўзабароненым. У гэтым статусе ён рызыкуе застацца на бліжэйшы час.

https://zer-kalo.xyz/news/cellar/48209.html?tg=7&requestedLang=bel
Показати все
Ілюстрація
Показати все
Ілюстрація
У 20-чыслах снежня 1991 года ў Менск прыляцеў міністр абароны Расеі Шапашнікаў, праз два дні пасля адлёту начальнік Беларускай вайсковай акругі (нацыянальных узброенных сіл тады яшчэ не існавала) Анатоль Касценка загадаў перакінуць 103-ю віцебскую паветрана-дэсантную брыгаду ў Прыднястроўе.
Вярховны Савет запратэставаў і ў выніку галасавання было прынята рашэнне не выконваць загад Касценкі. Тады ж Вярхоўны Савет і пастанавіў стварыць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Таксама Пётр Чавус кіраваў працэсам вяртання на радзіму беларусаў, якія аказаліся за мяжой пасля распаду СССР.
З Таджыкістану, дзе ішла грамадзянская вайна было вывезена 180 вайскоўцаў беларусаў.

У астатнім першы міністр абароны заставаўся стандартным савецкім генералам. Са смуткам успамінаў распад СССР, узначаліў чужародны "сувораўскі рух" у Беларусі.
Показати все
Показати все
Зараз тут месціцца прыродна-экалагічны музей
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
А вось мясцовыя экспанаты. Так бы мовіць, карная таксідэрмія. Лічу, што пэўныя экспанаты вартыя стаць мемчыкамі і быць недзе побач з вядомым лісам. Так чалавецтва дакажа, што не здарма памерлі гэтыя жывёлкі...
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Показати все
Ілюстрація
Усё пачалося ў 1907 годзе з самадзейнай трупы ў роднай сядзібе Празарокі, дзе ўдзельнічалі сваякі. А пасля запрашэння і выступу на "Першай беларускай вечарынкі" ў Вільні ў 1910-м з'явілася прафесійная трупа.
Ілюстрація
У 1917 годзе спадар Буйніцкі стаў ініцыятарам стварэння прафесійнага тэатра ў Менску, пераемнікам якога зараз з'яўляецца Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
У Глыбокім усталяваны бюст І.Ц. Буйніцкаму, а ў краязнаўчым музей горада ёсць кут, прысвечаны гэтаму дзеячу.
Ілюстрація
Показати все
А шмат чаго, бо гэта галоўны нацыянальны міф таго перыяду, моцна прасунуў культуру наперад.
Зацікаўленнасць да старажытных часоў і жаданне ведаць сваі карані былі даволі тыповымі з'явамі для ўсяго свету ў перыяд Адраджэння, у гэтую цудоўную эпоху «чарапах» Донателло, Рафаэля, Мікеланджэла і Леанарда.
Закранула гэта і шляхту Рэчы Паспалітай у XVI стагоддзі, якая такі дабралася да антычнай спадчыны. І вось тут мы падыходзім да прац вядомага астранома і картографа Пталямея, які адзначыў на сваёй карце Сарматыю на месцы Рэчы Паспалітай.
Ілюстрація
Дзякуючы гэтаму шляхцічы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага атрымалі аснову, на якую можна было абаперціся і развіваць ідэю старажытнага паходжання. Навёў упершыню мітусні па гэтай тэме Мацей Мехавіт у 1517 годзе са сваёй творчасцю пад назвай "Трактат аб двух Сарматыях". З гэтага і пачынаўся сармацкі міф, які быў створаны шляхтай, які вырашыў канчаткова аддзяліцца ад простых людзей і такім чынам абгрунтаваў сваю шляхетнасць ды выключнае становішча ў грамадстве. Маўляў ен аб тым, што прыйшло вялікае племя сарматаў, падпарадкавала мясцовае насельніцтва і з тых часоў пануе.
Так з'явілася такая культурная з'ява як сарматызм, якое ахапіла ўсе сферы жыцця той эпохі.
Сутнасць сарматызму можна выказаць у некалькіх тэзісах:
- Рэспубліка і да чорта абсалютнага манарха

- Любоў да свабоды, рыцарскія ідэалы, у тым ліку і сярэднявечныя фішкі з прыгожай і выдатная дамай. 

- Палітычная роўнасць унутры шляхты. Захавалася пацешная прымаўка таго часу: "Шляхціц у сваёй хаце роўны магнату ў замку".

- Усе шляхцічы незалежна ад нацыянальнай / рэлігійнай прыналежнасці роўныя перад законам і з'яўляюцца сынамі адной Айчыны, а значыць гатовыя ісці на ахвяры ў імя сваёй краіны

- Звычайны шляхецкі ганар. Шляхціц гатовы памерці з голаду, але не запэцкаць сябе фізічнай працай

- Таксама шляхціц-сармат павінен быць адукаваным і ўмець чытаць кнігі.
У выніку будзе можна казаць аб тым, што "сармат" таго часу - адважны ваяка і адукаваны чалавек. Плюс на гэта ўдала наклаліся Генрыхавы Артыкулы 1573 года, якія задаволілі яшчэ большыя абмежаванні каралеўскай улады, ператвараючы дзяржаву ў шляхецкую, тыпа, рэспубліку, дзе быў выбарны кароль, а любы шляхціц мог адным толькі "VETO!" адмяніць усе пастановы сейма і спыніць яго працу.
Ілюстрація
Добра, ідэалы створаны, цяпер іх трэба неяк замацаваць. А для гэтага пойдзе жывапіс, мецэнацтва і ўсякія іншыя рознасці.

Пачнем з партрэта. Вылучаецца новы тып партрэта - сармацкі. Галоўныя фічы такога жывапісу можна вылучыць тэзісамі:
- Шляхціц адлюстроўваўся ў поўны рост, у кафтане і жупане, на поясе шабля. Маглі таксама быць даспехі.

- Натуральна ўплывалі дзяржаўныя пасады. На партрэце гетмана і канцлера (галоўнага па дакументазвароце і захавальніка Галоўнай дзяржаўнай пячаткі) прадметы па пасадах: у першага булава, у другога пячаць.

- У цэнтры дамінуе чырвоны колер.
Першы партрэт у нас належыць Яну III Сабескаму, які ўласна ў гісторыі лічыцца першым "каралём-сарматам" і галоўным замацавальнікам гэтай сістэмы каштоўнасцяў. 
Ілюстрація
Трэнд на сарматызм задаў яшчэ Стэфан Баторый, але яго партрэт да сармацкага не дацягвае.
Ілюстрація
Следам партрэты канцлера ВКЛ Льва Сапегі і гетмана ВКЛ Хрыстафора Радзівіла. Усе чын па чыне. У першага вялікая друк, у другога Гетманскім булава.
Ілюстрація
Ілюстрація
Як раз да тэмы партрэтаў падцягваецца і тэма моды той эпохі.
Для шляхціца-сармата была нормай раскоша і пышнасць у строях, актыўна выкарыстоўваліся ўсякія ўсходнія штуковіны. І гэта нядзіўна: добра ідзе гандаль з Усходам, ды і ваенныя трафеі ніхто не адмяняў. Дайшло нават да таго, што турэцкі султан, да якога прыбыло шляхецкае пасольства пасля бітвы пад Хоцінам, сышоў у ступар: так шмат было на паслах аксаміту, шоўку і шытых золатам тканін разам з дарагім мехам.

Але хоць мода на ўсход і была, калі трэба, у замежных паездках або на сваіх балях, шляхцічы выдатна апраналіся ў свежую еўрапейскую вопратку, створаную па апошнім піску моды. Усё залежала ад сітуацыі.

У стагоддзях сваё імя адным адзеннем праславіць было складана, і таму яшчэ адной галоўнай тэмай стала мецэнацтва. Падтрымліваючы розных майстроў пэндзля і пяра, шляхціц мог стварыць сямейную партрэтную галерэю і пакінуць аб сабе памяць у радках вершаў.

Напрыклад, вось так выглядаў панегірык (верш-Усхваленне) у адрас Льва Сапегі:

Вер ми, гербов не дають въ дому седящому,
Але зъ татарами въ полю часто гулящюму.
Не зъ голою рукою, зъ шаблею острою,
Завжды будучы готов до смертного бою.
Так, паэт паведамляе, што на печы ляжаў чалавек герба не атрымае. А вось з татарамі пагуляўшы, ды шабелька іх парэзаўшы, герб атрымаеш. Магчыма, нават пасмяротна.

Таксама кожны шляхціц збіраў свае калекцыі карцін і розных рарытэтаў. Знакамітымі мецэнатамі першай паловы XVII стагоддзя былі Радзівілы, Асалінскія. Канцлер Ежы Асалінскі набыў для свайго палаца ў Варшаве бюсты рымскіх імператараў і збіраў карціны Рафаэля, Тыцыяна, Веронезе і Дзюрэра. Калекцыя яго зяця Аляксандра Любамірскага налічвала больш за 200 карцін, у знакамітай галерэі Радзівілаў знаходзілася больш за 1000 твораў мастацтва.
Асаблівай жа папулярнасцю карысталася калекцыянаванне зброі і даспехаў. Бо так можна было паказаць, што ты яшчэ той ваяка, ды багаццем выхваляцца за кошт аздаблення. Вось, напрыклад, даспехі Мікалая Радзівіла Чорнага. .
Ілюстрація
А ўявіце, колькі золата ўгрохаў у гэты парадны даспех Жыгімонт II Аўгуст..
Ілюстрація
Таксама праславіць свой род можна было, будуючы храмы і капліцы. Часам гэта жаданне зрабіць сваё імя несмяротным ўвасаблялася вельмі цікавым чынам. Напрыклад, Міхаіл Пац загадаў пахаваць сябе пад парогам касцёла святых Пятра і Паўла. Атрымлівалася так, што кожны, хто ўваходзіў у касцёл, наступаў на яго магілу, а ўвесь касцёл станавіўся яго надмагільным помнікам.

А надмагіллі таго часу - гэта асобныя шэдэўры. Вось, напрыклад, надмагіллі роду Сапегаў. Леў і Павел апранутыя як рыцары, а іх жонкі трымаюць у руках малітоўнікі. Усё гэта нагадвае хутчэй сон, чым смерць
Ілюстрація
Ілюстрація
Але ўся гэтая прыгажосць з прыходам XVIII ст. пад уплывам асветы пачынае трохі знікаць. Плюс краіну раздзіраюць ўнутраныя звады. Самі словы "сармат" і "сарматызм" набываюць рэзка негатыўную афарбоўку, ствараючы вобраз гэткага дурня, і часта выкарыстоўваюцца як лаянкі.

Сармацкі міф сышоў у мінулае, але пакінуў за сабой яркі след у культуры.
Показати все
Все произошло внезапно и быстро. Люди в страхе проснулись от рева танковых двигателей. Механизированные колонны потекли мимо мирных домов, вгрызаясь вглубь территории. Группы спецназа в это время уже высаживались с вертолетов, занимая ключевые точки на пути наступления. Гулко заговорила артиллерия, перемешивая с грязью все, что наметили генералы на своих картах. Так началась война о которой не пишут в учебниках, но которая оставила глубокий след в душе одного из братских нам народов.
Ілюстрація
Начало этой истории лежит в куда более древних временах. Почти мифических, отдаленных от нас не только чередой веков, но и обидным недостатком достоверной информации. 
 
В доисторические времена племена протовейшнорцев процветали на бескрайних просторах Киммерии, Этрурии и Элама. Судя по дошедшим до нас отрывочным сведениям и археологическим находкам, древние вейшнорцы были кочевым народом и занимались в основном созданием различных "магических" артефактов для продажи соседним племенам. 

Земледелие и скотоводство были древним вейшнорцам хорошо известны, поэтому они ими не занимались. Зачем что-то разводить или выращивать, если всё можно получить в обмен на «артефакт»? 
 
Во время многочисленных войн вейшнорцев никогда не брали в рабство, поскольку там они тоже не работали. 
 
В пророчествах вейшнорцев были упоминания о многих событиях современности, будь то рождение Зянона Позняка или фестиваль “Дажынкi”. Также до наших времён сохранились разрозненные, лишенные смысла предсказания об учениях “Запад—2017”. Но это не точно. 
Ілюстрація
В основе веры древних вейшнорцев лежал миф о приходе времён, когда все представители этой народности осознают свои корни, свою культуру, историю и создадут истинное государство, которое соберет на своих бескрайних просторах всех сопричастных. 
 
В Средние века, пока все вокруг дрались за власть, золотишко и землю, вейшнорцы относились к этим дракам «памяркоўна» и поэтому просто кочевали, расселившись таким образом по всему миру. Познакомившись с индийским пантеоном, они почему-то приняли Вишну как родного. 
Вообще вейшнорцы в ту мрачную эпоху занимались созданием и развитием разнообразных технологичных штуковин. Например, доподлинно известно, что к вейшнорцам относил себя сам Иоганн Гутенберг, который придумал и смастерил первый печатный станок. 
 
Никто не помнит, откуда и когда пришло племя вейшнорцев в Восточную Европу, но достаточно большая их группа жила на территории Великого Княжества Литовского, оказывая значительное влияние на культуру и политику. Именно этим обусловлены успехи ВКЛ в 16 веке. Это, а также хорошие отношения с местными властями, позволило сохранить и приумножить культурные особенности в полном хаосе Средних веков. 
Ілюстрація
Вейшнорцы считают своими Витовта Кейстутовича Великого, Франциска Лукича Скорину, Миколу Гусовского, Льва Ивановича Сапегу и многих других. К слову, у вейшнорцев даже был свой магнатский род — Вишневецкие, которые по легендам произошли от божества Вишну. Аукнулись индийские верования. 
 
В эпоху Великих Географических Открытий все больше вейшнорцев стало собиралось в самом центре Европы, возвращаясь к своим корням после долгого собирания мудрости разных народов. Эти знания успешно внедрялись среди местных населений, с которыми вейшнорцы часто ассимилировались. Так появилась концепция Внутренней Вейшнории, или Внутренних Вейшнорцев, живущих глубоко в душе. Эта концепция полностью не вошла в жизнь из-за потери самостоятельности ВКЛ и последующего его исчезновения как государства, да и общего упадка во всех сферах жизни вейшнорцев. 
Но всё же вейшнорские идеи попали в хорошую почву. Их не удалось искоренить, несмотря на все попытки выпиливания свободомыслия и зачатков национального, которые осуществлялись с разной степенью интенсивности сначала Польской короной, а после этого, с особым упорством и Российской империей. Исконное Великое княжество Литовское, Русское и Вейшнорское было уничтожено жадными соседями, но дух того легендарного великого государства не погиб, а возродился в свободных вейшнорцах.
Ілюстрація
Известны даже имена вейшнорцев тех времен —Тадеуш Рейтан, Тадеуш Костюшко, Михал Клеофас Огинский, Адам 
 
Мицкевич с друзьями филоматами. Именно они сохранили светлую идею и передали ее нам, потомкам. Пока живем мы, живет в наших сердцах Свободная Вейшнория — неугасимый Дух легендарного Великого княжества! 
Ілюстрація
В Семидневной Войне 2017 года Генштаб России определил стране роль выжженной земли. В планах российских военных было начать оборону на землях наших восточных братьев — беларусов. По расчётам российского Генштаба армии дружественных нам Вейсбарии и Лубении должны были соединиться с армией Вейшнории на нашей территории, а потом продолжить наступление на Беларусь. 
 
Для того, чтобы ослабить армию, Российский Генштаб предполагал выжечь земли Вейшнории – разрушить мосты, взорвать железные дороги, уничтожить склады продовольствия и ресурсные базы. Однако мужественные действия Вейшнорских воинов не дали уничтожить нашу Родину и реализовать человеконенавистнические планы врага. 
 
Весь этот план был грубо “содран” с исторических предшественников. В 1811 году перед войной с Наполеоном Россия действовала по такому же плану выжженной земли. Тогда земли Вейшнории распространялись до Днепра. Это были такие Вейшнорские губернии как Виленская, Гродненская и Минская. 
 
Именно вдоль Днепра в 1811 году строились крепостные укрепления, предназначенные для обороны России. Земли же на запад от Днепра (Великая Вейшнория) отдавались врагу для его ослабления. Для этого массово рекрутировалось сельское население, уничтожались посевы, собранный урожай и продукты питания свозились в специальные «магазины». При отходе русской армии эти «магазины» поджигались. 
 
После падения Российской Империи вейшнорцы решили, что народ имеет право на самоопределение и, основываясь на принципах вейшноризма, издали уставные грамоты БНР. Ходят легенды, что именно бело-сине-белый должен был стать государственным флагом БНР, но из-за заражения основателей социалистическими идеями среднюю полосу решили сделать красной. 
 
После прихода большевиков движение вновь оказалось под запретом вплоть до Семидневной войны. 
 
За всю свою историю народ вейшнорский сам никогда в войны не лез, но и не косил особо от призывов в разнообразные княжецкие авантюры. 
 
В 21 веке неожиданно нашим людям пришлось столкнуться с агрессией со стороны братских, казалось бы, стран… 
Коварный генеральный штаб объединенной белорусско-российской военной группировки без внятных объяснений решил атаковать самое сердце одной из территорий компактного проживания вейшнорцев. 
 
Цинично издеваясь над отсутствием у настоящих вейшнорцев традиционного государства на базе определенной территории, восточные милитаристы нарисовали границы Вейшнории прямо на карте Республики Беларусь. 
 
Под видом “военных учений” 14 сентября 2017 года войска агрессора стали хаотично захватывать населенные пункты Вейшнории. Население обозначенных на картах регионов мужественно игнорировало захватчиков. В то же время диванные войска и мемасиковые спецотряды вейшнорцев оказали решительное сопротивление агрессору. Тем самым была продемонстрирована вся бессмысленность и архаичность реальных войн в 21 веке. 
 
21 сентября войска захватчиков, понеся существенные потери, с позором покинули территорию т.н. “Вейшнории”. 
Ілюстрація
Исторически Внутренняя Вейшнория в силу своего латентного характера и отсутствия национального самосознания у своих носителей не могла раскрыться в полной мере и сублимировалась в основном в критические для народа моменты, когда, что называется, реально заколебало всех. Чаще всего это проявлялось в виде славных, но крайне непамяркоўных, а иногда и кровавых движух типа Могилевского восстания 1661 года, восстаний под руководством Костюшки и Калиновского, Слуцкой вооруженной движухи, Плошча — 1999, 2006, 2010 и других бунтах и протестах.

Существует мнение, что склонность белорусов к всяческой партизанщине обусловлена именно многовековым скрытым состоянием Внутреннего Вейшнорца. 
 
Поворотным историческим моментом в формировании национального самосознания без сомнений можно назвать период Семидневной Войны, называемой в реакционных СМИ военными учениям "Запад—2017". Именно это событие повернуло в головах вейшнорцев какие-то винтики и заставило выйти из глубин "Внутренней Вейшнории", которая таилась внутри души на протяжении многих поколений. 
 
Почувствовав под ногами заложенные в душах много веков назад в виде вспомнившегося наконец-то самоназвания и почувствовав вкус первых за многие столетия побед в абсолютно бескровной для себя войне, вейшнорцы поняли, что значит "Людзьмі звацца". 
 
Таким образом, сами того не желая, высокопоставленные вояки Квітнеючай и Страны Пабяждаюшчай Духоўнасьці дали могучий толчок самосознанию вейшнорцами себя, как народа. Очень многие из них самоорганизовались в партизанское мемасиковое движение и заслужили всемирное уважение своей стойкостью и ненапряжностью. 
 
По окончании войны некоторые пошли ещё дальше и решили основать своё первое государство с тем, чтобы внутренний вейшнорец в каждом из нас мог себя проявить на полную. 
 
Пока что Великая Вейшнория существует только на картах военных стратегов. Это государство было придумано для военных учений. 
Но людей заинтересовала эта тема и поначалу простые мемасики, трансформировались в своеобразный белорусский культурный феноменом. Появилась история страны, виртуальные паспорта, которые за звонкую монету можно получить в материальном виде. Собственно появилось целое виртуальное государство. И каждый желающий может пробудить в себе внутреннего вейшнорца.
Ілюстрація
Показати все
Ілюстрація
Показати все
Віншую паноў та паненак з першым днём новага года. 

Сёння мы будзем аглядаць карты дзеля гульні ў дурня, або яшчэ якой, звязаныя з дзеячамі Вялікага Княства Літоўскага. Зроблена гэта ўсё з высакаякаснага кардону і бумагі, навобмацак карты вельмі камфортна трымаць у пальцах.
Ілюстрація
На тузах цікавыя выявы з схематычным партрэтам, надпісам "Magnus Ducatus Lithuaniae" і адсылка на "Песнь пра зубра". Гэтыя ж выявы, але без колеру ёсць на картах з лічбамі.

Ілюстрація
Ілюстрація
Кароль чырв - вялікі князь Віцень, паненка - Соф'я Вітаўтаўна, а рыцар - князь Андрэй Полацкі.
Ілюстрація
Крыжовы кароль - вялікі князь Казімір Ягелончык, паненка - жонка Ягайлы і маці Казіміра Соф'я Гальшанская, рыцарам жа тут з'яўляецца апякун ВКЛ - святы Казімір.
Ілюстрація
Пікавы кароль - вялікі князь Альгерд, паненка - яго жонка Марыя Віцебская і рыцарам з'яўляецеся вялікі гетман Юрый Радзівіл.
Ілюстрація
І скончым на бубнах, дзе рыцарам з'яўляецца Мікола Гусоўскі, які напісаў "Песнь пра зубра", а кароль ды паненка - гэта вялікі князь і кароль польскі Жыгімонт Стары са сваёй другой жонкай Бонай Сфорца.

Ілюстрація
Показати все