Учора, у Сусветны дзень архітэктуры, у Бабруйску падарвалі гістарычны будынак віннага заводу канца 19 стагоддзя.

Вінны завод у Бабруйску быў пабудаваны ў 1897 годзе, разрастаўся і паспяхова функцыянаваў ажно да 80-тых гадоў 20 ст. Тут разлівалі грузінскае віно і каньяк.

Але у РБ ўлады не далі рады з вінзаводам і не ўмелі выкарыстаць яго вытворчыя магчымасці. Завод ледзь не атрымаў новае жыццё ў 2008 годзе, калі ім зацікавіўся французскі інвестар. Але тады праект не прайшоў усе этапы ўзгаднення і ня быў рэалізаваны.

Паўразбураны будынак заводу не аднойчы выстаўляўся на аукцыён. Апошні раз — у 2020 годзе за амаль $ 22 тыс.

Вінзавод разбураўся і праз адсутнасць нагляду, і ад рук марадзёраў, якія руйнавалі будынак дзеля ўнікальнай цэглы. Гэтая цэгла была вытворчасці першых бабруйскіх цагляных заводаў — заводу купца Разэнберга (заснаваны ў 1875 годзе) і заводу братоў Лазінскіх (1895 год) — і мела адпаведнае фірмовае клеймо на кожнай цагліне.

На фасадзе вінзаводу ажно да яго зруйнавання можна было разгледзіць надпіс на латыні, з якім безпаспяхова змагаліся савецкія ўлады, — “ Viti sus unitis “, што можна перакласці прыкладна як “вінаградная лаза яднаная”.
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація
Ілюстрація