Віншую паноў та паненак з першым днём новага года. 

Сёння мы будзем аглядаць карты дзеля гульні ў дурня, або яшчэ якой, звязаныя з дзеячамі Вялікага Княства Літоўскага. Зроблена гэта ўсё з высакаякаснага кардону і бумагі, навобмацак карты вельмі камфортна трымаць у пальцах.
Агляд беларускіх гістарычных карт другога выдання
На тузах цікавыя выявы з схематычным партрэтам, надпісам "Magnus Ducatus Lithuaniae" і адсылка на "Песнь пра зубра". Гэтыя ж выявы, але без колеру ёсць на картах з лічбамі.

Агляд беларускіх гістарычных карт другога выдання
Агляд беларускіх гістарычных карт другога выдання
Кароль чырв - вялікі князь Віцень, паненка - Соф'я Вітаўтаўна, а рыцар - князь Андрэй Полацкі.
Агляд беларускіх гістарычных карт другога выдання
Крыжовы кароль - вялікі князь Казімір Ягелончык, паненка - жонка Ягайлы і маці Казіміра Соф'я Гальшанская, рыцарам жа тут з'яўляецца апякун ВКЛ - святы Казімір.
Агляд беларускіх гістарычных карт другога выдання
Пікавы кароль - вялікі князь Альгерд, паненка - яго жонка Марыя Віцебская і рыцарам з'яўляецеся вялікі гетман Юрый Радзівіл.
Агляд беларускіх гістарычных карт другога выдання
І скончым на бубнах, дзе рыцарам з'яўляецца Мікола Гусоўскі, які напісаў "Песнь пра зубра", а кароль ды паненка - гэта вялікі князь і кароль польскі Жыгімонт Стары са сваёй другой жонкай Бонай Сфорца.

Агляд беларускіх гістарычных карт другога выдання